Свяцейшы Айцец звярнуўся да удзельнiкаў спаткання ў ФАО.
Сучасныя тэхналогii, статыстычныя падлiкi, дапамога харчовымi прадуктамi дазваляюць
забяспечыць патрэбу ў харчаваннi. Гэту думку выказаў Бенедыкт XVI° у сваiм пасланнi,
накiраваным 3 чэрвеня ўдзельнiкам спаткання на вышейшам узроўнi ФАО - аддзялення ААН
да спраў харчавання, галоўная сядзiба якога знаходзiцца ў Рыме. Разам з тым, Свяцейшы
Айцец адзначыў, што “палiтычная акцыя, якая мае за аснову прынцыпы натуральнага закону,
запiсанага ў сэрцы кожнага чалавека, баронiць чалавечую годнасць”, прымушае яго з
павагай ставiцца да “парадку стварэння” i да прыняцця прыняцця ў якасцi крытэрыя накiраванасцi
дзеянняў у асягненнi агульнага дабра”. Толькi апека над асобай, - сцвердзiў Папа,
- дазваляе перамагчы галоўную прычыну голаду. Закрыццё чалавека да падобных яму нiшчыць
салiдарнасць, апраўдвае кансумiзм, як спосаб жыцця, i парушае сацыяльнае адзiнства.
Калi б павага да чалавечай годнасцi мела б нейкую значнасць на стале перагавораў,
пад час прыняцця рашэнняў i iх ажыццяўлення, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец,
- тады б стала магчымым пераадолiць пэўныя перашкоды, якiя немагчыма пераадолiць iншым
чынам, а таксама знiшчыць, цi хаця б паменьшыць, адсутнасць зацiкаўленасцi да дабрабыту
iншых людзей”. На думку Бенедыкта XVI°, “неадкладнае прыняцце мераў па абароне
годнасцi чалавека на мiжнародным узроўнi дазволiла б падлiчыць празмернасць адных
у перспектыве патрэбаў iншых i па справядлiвасцi размеркаваць плёны стварэння, прапануючы
iх усiм далейшым пакаленням”. У сувязi з гэтым, Папа заклiкаў членаў дэлегацый, якiя
прыймаюць удзел у спатканнi ФАО, прыняць на сябе новыя абавязкi i прыкласцi сiлы для
iх тэрмiновага ажыццяўлення”. “На гэтым шляху, - запэўнiў Бенедыкт XVI°, - вы можаце
разлiчваць на падтрыму Святога Пасада”, што iмкнецца “заахвочваць кожны народ падзялiцца
неабходным з iншымi народамi, робячы агульным плён зямлi, якой Стварыцель наканаваў
быць агульнай для ўсёй чалавечай сямьi”.