2008-06-04 13:38:34

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 4-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Была гэта 19-я сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
Працягваючы роздумы пра Сьвятога Рыгора Вялікага, Папу Рымскага, пазнаёмімся сёньня з яго навучаньнем. Апрача 800-т пісем аб службовым зьмесьце, збераглося многа яго казаньняў, дактрынальных, экзэгэтычных, маральных і аскетычных пісьмаў. Сярод іх зьвяртае ўвагу збор казаньняў, якія спасылаюцца да Кнігі Эзэкэіла і збор гамалій сказаных на аснове Эвангэльля. Зьяўляюцца яны камэнтарыям біблійных, дагматычных, маральных і аскетычных пытаньняў. Падкрэсьліваюць прынцыпы і матывы хрысьціянскага жыцьця і паводзін. Важным творам ёсьць- працягваў Папа сёньняшнюю катахэзу- камэнтарый да Кнігі Гіёба ды асабліва Кніга Пастырскае Рэгулы. У ёй, напісанай ў першых гадах Пантыфікату, Рыгор Вялікі прадстаўляе ідэал біскупа, настаўніка і кіраўніка Божае Аўчарні.
На ўвагу заслугоўваюць таксама- сказаў далей Папа- дыялогі, якія зьмяшчаюць біяграфіі і легэнды з жыцьця Сьвятых ды ёсьць трактатамі аб канчатковым жыцьці. Уплыў навучаньня Папы Рыгора на жыцьцё Царквы, яго жывыя адносіны з Патрыярхатамі Антыёхіі, Александрыі і Канстантынопаля ды ўмеласьць кіраваньня ў цяжкім пэрыядзе Рымскаю Імпэрыяю, якая ўжо канчалася, слушна надалі яму мянушку “Вялікі"
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.