2008-06-02 13:01:20

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 1-га чэрвеня


А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем, Папа гаварыў аб Сэрцы Ісуса як сімвале веры, які ў просты і сапраўдны спосаб абвяшчае “добрую навіну” любові, абагульняючы таямніцу Уцелаўленьня і Адкупленьня. Сьвяцейшы Айцец заўважыў, што ўшаноўваная ў пятніцу 30-га мая ўрачыстасьць Найсьвяцейшага Сэрца Госпад Ісуса была трэцім ды апошнім сьвятам пасьля вялікоднага пэрыяду. Папярэдзілі яе ўрачыстасьці Найсьвятой Тройцы ды Божага Цела.
RealAudioMP3
Ушаноўваньне гэтых сьвятаў, якія наступаюць пасьля сябе, кажа думаць аб руху ў напрамка цэнтра: аб руху духа, якім кіруе сам Бог. З гарызонту сваей любові, які не мае канца, Бог зажадаў увайсьці ў межы гісторыі ды чалавечых умоваў, прыняў цела і сэрца; так, што можам абажаць ды сустракаць Бясконцага ў скончанасьці. Таямніцу нябачную і нявысказаную ў чалавечым сэрцы Ісуса з Назарэту.
Папа затым спаслаўся да сваёй першай Энцыклікі, прысьвечанай любові. Ейным пунктам выхаду быў менавіта позірк накіраваны на прабіты бок Хрыста. Гэты цэнтр веры ёсьць адначасна крыніцаю надзеі, ў якой мы былі збаўленыя. Надзея ж была прадметам другой з Энцыклік- прыпомніў Бэнэдыкт 16.
Кожная асоба патрабуе якогасьці “Цэнтра” свайго жыцьця, крыніцы праўды і дабра, з якой можна зачарпнуць стоячы ў абліччы розных сітуацый і штодзённага труду- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Кожны з нас, калі затрымліваецца ў цішыні, патрабуе адчуць не толькі біцьцё ўласнага сэрца, але больш у глыбіні, прысутнасьць годную даверу, бачную змыслам веры і адначасна больш рэальную: менавіта прысутнасьць Хрыста, сэрца сьвету. Заахвочваю затым кожнага з вас- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- аднавіць у месяцы чэрвені сваё ўласнае набажэнства да Сэрца Хрыста, дацэньваючы таксама штодзённы акт ахвяраваньня і памятаючы аб намерах, якія я прадставіў цэламу Касьцёлу.
На канец Бэнэдыкт 16 даручыў апецы Божай Маці насельніцтва Кітаю і Бірмы, якія перажываюць трагічныя вынікі сьціхійных няшчасьцяў. памаліўся за ўсіх кранутых болем, хваробаю ды матарыяльнымі і духоўнымі формамі бяды, якія намечваюць дарогі чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.