2008-05-31 09:51:16

У Рыме адкрыецца новая кнiжная лаўка Ватыканскага выдавецтва.


3 чэрвеня а 12.30 у iтальянскай сталiцы адбудзiцца цэрымонiя адкрыцця новай кнiжнай крамы выдавецтва “Libreria Editrice Vaticana”. Гэта будзе другi пункт продажу прадукцыi ватыканскага выдавецтва. Першы знаходзiцца непасрэдна на плошчы св.Пятра. Новая ж кнiжная лаўка размесцiцца на вулiцы Прапаганды, яна будзе насiць iмя Свяцейшага Айца Паўла VI°, якi памёр дакладна 30 гадоў таму.
Цэрымонiю блаславенства ўзначалiць Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызiо Бертоне. Яго прывiтае кардынал Iван Дiас, Прэфект Кангрэгацыi да спраў прапаганды веры, у будынку якой размесцiцца новая кнiжная лаўка ватыканскага выдавецтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.