2008-05-31 09:50:43

У дворыку Нацыянальнага радыё Балгарыi асвячана праваслаўная часоўня.


28 траўня бягучага года ў дворыку Балгарскага нацыянальнага радыё была асвячана часоўня ў гонар св. Яна Златавуснага.
Рыт асвячання недаўна пабудаванай часоўнi быў здзейснены епiскапам Знепольскiм Янам у прысутнасцi кiраўнiцтва i супрацоўнiкаў Балгарскага нацыянальнага радыё.
У сваiм казаннi епiскап Ян адзначыў, што св. Ян Златавусны не выпадкова абраны заступнiкам гэтай часоўнi, а разам з гэтым i заступнiкам усiх супрацоўнiкаў радыё. Ён заклiкаў iх наследваць прыкладу гэтага вялiкага прапаведнiка Хрыстовай Божай навiны, заўсёды казаць праўду i шукаць iсцiну.







All the contents on this site are copyrighted ©.