2008-05-31 09:50:22

Папа Бэнэдыкт 16 дацэньвае экумэнічнае заангажаваньне Патрыярха Аляксея ІІ



У пятніцу 30-га мая ў Ватыкане быў апублікаваны ліст Сьвяцейшага Айца, які кардынал Каспэр ,29-га мая, перадаў Маскоўскаму Патрыярху Аляксею ІІ. Папа ў сваім пісьме выказаў ўдзячнасьць за заангажаваньне Аляксея ІІ ў экумэнічны і міжрэлігійны дыялог. Бэнэдыкт 16 падкрэсьлівае, што запрашэньне ў Расею старшыні Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян зьяўляецца знакам братэрства і прыязьні паміж абодвума Касьцёламі. “З радасьцю думаю аб дасьведчаньні што-раз большага збліжэньня паміж намі, чаго доказам ёсьць супольнае жаданьне пашыраньня сапраўдных хрысьціянскіх вартасьцей ды даваньне сьведчаньня нашаму Госпаду да што-раз глыбейшага адзінства паміж намі”- напісаў Бэнэдыкт 16 ў лісьце да Аляксея ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.