2008-05-30 13:42:05

Споўнiлася дваццаць пяць гадоў з моманту кананiзацыi айца Леапольда Мандзiча.


Дваццаць пяць гадоў таму, напрыканцы Святога года Адкуплення, Слуга Божы Ян Павел II° узнёс да алтарнай хвалы святара закону айцоў-капуцынаў Леапольда Мандзiча. Ён нарадзiўся ў Далмацыi, але больш за сорак гадоў пражыў у Iталii, спавядаючы вернiкаў у падуанскiм кляштары капуцынаў. Айцец Леапольд быў выдатным святаром i законнiкам.
“Ён паходзiў з левантыйскага ўзбярэжжа Адрыатыкi, з гарадка Кастэлнуово, якi цяпер знаходзiцца на тэрыторыi Чарнагорыi; праз усё жыццё ён захоўваў любоў да сваёй роднай зямлi, нават тады, калi пераехаў у Падую на сваю новую радзiму, якая гасцiнна прыняла яго. Ён палюбiў таксама i народ, якому прысвяцiў сваё цiхае служэнне”, - зазначыў Свяцейшы Айцец Павел VI° пад час цэрымонii беатыфiкацыi а.Мандзiча 2 траўня 1976 года. “Ён аб’ядноўваў у сабе гэту падвойную этнiчную iдэiнтычнасць, амаль зрабiўшы яе эмблемай сяброства i братэрства. Больш таго, а. Леапольд апярэдзiў экумiнiзм, ён марыў i спадзваўся, хаця ж i не рабiў канкрэтных крокаў у напрамку дасканалай еднасцi Царквы, якая надае вялiкую ўвагу этнiчным асаблiвасцям сваiх членаў”, - зазначыў Папа Павел VI°.
Абвяшчаючы а. Леапольда Мандзiча святым, Ян Павел II° прадставiў яго “як святара, якi меў экуменiчны дух такiх вялiкiх памераў, што штодзённа ахвяраваў сябе Пану Езусу, каб аб’ядналiся да гэтага моманту падзеляныя памiж сабой Лацiнская i Заходняя Цэрквы”. Апярэджваючы практыку так званага духоўнага экуменiзму, св. Леапольд жыў з уласным экуменiчным паклiканнем, схаваным ад вачэй iншых. Яму належаць наступныя словы, якiя ён прамаўляў са слязамi на вачах: “Буду мiсiянаром тут, у паслушэнстве, выконваючы маё служэнне”; “Кожная душа, якая просiць маёй паслугi зробiцца ў той жа час маiм Усходам”, прамаўляў, маючы на ўвазе эсхаталагiчны рай, якi па паданню знаходзiцца на Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.