2008-05-30 13:41:30

Масква: сустрэча кардынала Каспэра з Патрыярхам Аляксеям ІІ


Старшыня Папскае Рады да спраў Адзінства Хрысьціян сустрэўся ў Маскве з Патрырхам Аляксеям ІІ. Ён перадаў кіраўніку расейскага праваслаў”я ліст ад Папы Бэнэдыкта 16. У часе сустрэчы кранута пытаньні, якія тычацца, між іншым, народжаных праваслаўных дзяцей а выхоўваных у дзіцячых дамах ведзеных Каталіцкім Касьцёлам ды таксама праблему так званае “кананічнае праваслаўнае тэрыторыі”, іншымі словамі праблему Вуніятаў на Украіне.
Аляксей ІІ выказаў упэўненасьць адносна неабходнасьці працягваньня праваслаўна-каталіцкага дыялогу. Падкрэсьліў, што “ ў гэтым дыялогу стаўленьне абодвух Касьцёлаў ў многіх справах зыходнае. Гэта тычыцца, напрыклад, маральнае, грамадзкае, сямёйнае сфэраў, правоў чалавека і біяэтыкі”. Патрыярха Масквы і Усяе Русі дадаў, што “дыялог павінен весьці да разьвіцьця праваслаўна-каталіцкага супрацоўніцтва ў абароне хрысьціянскіх вартасьцей ў зсэкулярызаваным сьвеце”.
Аб магчымай сустрэчы Папы Бэнэдыкта 16 з Маскоўскім Патрыярхам не ўспомнена, хаця Аляксей ІІ сьцвердзіў, што такія “сустрэчы павінны быць добра падрыхтаваныя, каб не сталіся толькі мэдыяльным здарэньнем”.








All the contents on this site are copyrighted ©.