2008-05-30 13:42:27

Аляксандр Мiлiнкевiч даў iнтерв'ю франзузскай газеце.


Каталiцкая газета “Cruax” прадставiла на сваiх старонках лiдэра беларускай дэмакратычнай апазыцыi Аляксандра Мiлiнкевiча, якi мае намер выставiць сваю кандыдатуру на наступных прэзiдэнтскiх выбарах супраць “апошняга дыктатара Еўропы”, А. Лукашэнкi, як напiсана ў газеце.
19 сакавiка 2006 года Мiлiнкевiч ужо выступаў у гэтай ролi, але здолiў набраць толькi 6% галасоў, супраць 86% свайго галоўнага супрацiўнiка, якi мабiлiзаваў усе СМI i ворганы аховы грамадскага парадка. Заявы Аляксандра Мiлiнкевiча аб злоўжываннях пад час выбараў не былi пачутыя…
Беларускi апазыцыянер знаходзiўся ў Парыжы па запрашэнню Фонда Роберта Шумана i быў прыняты мiнiстрам замежных спраў Францыi сп.Бернарам Кушнерам. З Мiлiнкевiчам была ягоная жонка, якая стаiць на чале Камiтэта дапамогi палiтычным вязьням.
Мэта лiдэра беларускай апазыцыi – дабiцца ад iснуючай беларускай улады саступак i эвалюцыi. Здаецца, што ён не верыць болей у магчымасць правядзення ў Беларусi “дэмакратычнай рэвалюцыi”, як гэта адбылося ў Грузii i Украiне. Мiлiнкевiч выступае ў абарону незалежнасцi сваёй краiны ад Расii i разлiчвае на цiск з боку еўрапейцаў i ЗША на рэжым Лукашэнка, - лiчаць журналiсты французскай газеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.