2008-05-29 13:34:12

Ліст Папы Бэнэдыкта 16 з нагоды 75-ць годдзя абьяўленьняў у Банэ



Да прыпадаючага сёлета 75-ць годдзя абьяўленьняў Марыі ў Банэ, ў Бэльгіі, спаслаўся Сьвяцейшы Айцец у лісьце да кардынала Данельса. Мітрапаліта Брусэлю Бэнэдыкт 16 назначыў нядаўна сваім спэцыяльным высланьнікам на тамашнія сьвяткаваньні Зьяўленьняў Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, што адбудуцца 31-га мая. Марыю ўшаноўваецца ў Банэ як Божую Маці Убогіх. Пад такім імененм паказалася яна там ў 1933-м годзе 11-ці гадовай Марыецце Бэко, вясковай дзяўчынцы з убогае сям”і. Найсьвяцейшая Дзева зьявілася там восем разоў паміж 15-м студзенем а 2-м сакавіком 1933-га году. Было гэта 75-ць гадоў пасьля зьяўленьняў у Люрд. Цяпер прамінула ад гэтага часу наступных 75-ць гадоў.
Пасьля Другой Сусьветнай Вайны ў гэтай бэльгійскай вёсцы, якая ляжыць у дыяцэзыі Л”еж, пабудавана нацыянальны санктуарый. У лісьце да кардынала Данельса Папа прыпамінае, што 21-га мая 1985-га году Папа Ян Павал ІІ ў часе падарожжа ў Бэльгію сустрэўся там з хворымі ды гаварыў ім аб збаўчым значэньні чалавечага цярпеньня. Бэнэдыкт 16 просіць свайго высланьніка, каб у часе ўрачыстасьці ў Банэ гаварыў аб Марыі, якая (як навучае Другі Ватыканскі Сабор) займае першае месца сярод пакорных ды ўбогіх Госпада. Мае заахвоціць ўдзельнікаў сьвяткаваньняў да аднаўленьня духоўнага жыцьця і даваньня сьведчаньня веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.