2008-05-29 13:33:21

Бiскупы Святой Зямлi звярнулiся да сваiх вернiкаў у сувязi з падрыхтоўкай да святкавання "Года св.Паўла".


“Падкрэслiвайце важнасць адкрыцця года св.Паўла ў лучнасцi з Папам”, - з такiм заклiкам звярнулiся каталiцкiя бiскупы Святой Зямлi да мясцовых парахаў i законнiкаў напярэдаднi распачацця года, прысвячанага “Апосталу народаў”. Галоўная цэрымонiя па распачаццю гэтага года пройдзе 28 чэрвеня ў Рыме ў базылiцы Святога Паўла па-за Мурамi. Узначалiць цэрымонiю Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°.
“У гэты ж дзень, - пiшуць бiскупы Святой Зямлi, - на дыяцэзiяльным узроўнi будуць арганiзаваны святочныя мерапрыемствы вернiкаў усходняга i заходняга рытаў у Ерусалiме, Галiлеi, у Ярданii, на востравах Патмас i Кiпр. Асоба i дзейнасць св.Паўла вучыць нас “любiць Слова Божае на Святой Зямлi”. Менавiта такой будзе цэнтральная тэма казання на свята апосталаў Пятра i Паўла, якое адзначаецца большасцю хрысцiянаў 29 чэрвеня.
Каталiцкiя бiскупы Святой Зямлi звярнулiся да монс.Элiаса Шакура, грэка-мельхiтскага каталiцкага арцыбiскупа Аккi, з просьбай падрыхтаваць з дапамогай мясцовай Камiсii да спраў пiлiгрымаў падрабязны план мерапрыемстваў на год, прысвячаны св.Паўлу. Згаданая праграма будзе сваечасова прапанавана ў парафii i рэлiгiйныя аб’яднаннi, якiя дзейнiчаюць на Святой Зямлi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.