2008-05-26 13:41:51

Украіна: кардынал Бэртонэ ў Кіеве


Удзел у грэка-каталіцкай Літургіі, сустрэча з прэзыдэнтам Украіны ды Рыма-каталіцкая Імша з працэсыяю Божага Цела—гэта галоўныя здарэньні з візыту Ватыканскага Сакратара Стану ў Кіев. Кардынал Бэртонэ прыбыў там са Лвова, пасьля бэатыфікацыйных урачыстасьцей законніцы Марты Вецкай.
У сталіцы Украіны кардынал Бэртонэ сустрэўся 24-га мая з кіраўніком грэка-католікаў, кардыналам Любомырам Гузарам. У нядзелю раніцай, 25-га мая, ўдзельнічаў у Грэка-каталіцкай Літургіі. Пасьля яе быў прыняты Прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчэнкам. Для католікаў рымскага абраду, якія ўшаноўвалі гэтага дня ўрачыстасьць Божага Цела, галоўным здарэньнем была Сьвятпя Імша ў каталіцкім саборы. Прыбылі на яе вернікі з шасьці парафій Кіева.
У казаньні кардынал Бэртонэ спаслаўся да сёмае гадавіны візыту Папы Яна Паўла ІІ на Украіну. “Успамінаючы гэтае здарэньне- сказаў кардынал Бэртонэ- мы ўсе разам павінны пацьвердзіць ажыцьцяўляньне праграмы, якую тады нам даручыў Ян Павал ІІ, прыбываючы як “пілігрым прымірэньня, ажыўлены жаданьнем узмацаваньня братоў у веры і сьведчаньня аб намаганьнях Каталіцкага Касьцёла ісьці дарогаю адзінства”. Пасьля Сьвятой Імшы кардынал Бэртонэ старшынстваваў працэсыі Божага Цела вуліцамі Кіева.








All the contents on this site are copyrighted ©.