2008-05-26 14:44:19

У Менску адкрылася выстава сучасных праваслаўных iкон.


У будынку былой драўлянай царквы, перавезенай у музэй у 1970-х гадах з вёскi Логнавiчы, выстаўлены iконы, створаныя мастачкай Вольгай Чарняк, iконапiсца Мiнскага Радосце-Пакутуючага прыхода; Сяргея Каркатадзе з Спаса-Перамяненчаскай мужчынскай пустынi, якая знаходзiцца ў вёсцы Хмелева, што на Берасцейшчыне; Аляксандра i Мiхала Зубовiчаў з Свята-Альжбэцiнскага манастыра; розныя кiвоты iярэя Мiкалая Семашка з Свята-Аляксандра-Неўскай царквы г.п. Воранава, якi знаходзiцца на Гарадзеншчыне, вышытыя аклады яго матушкi Святланы.
У экспазыцыю ўвайшлi жывапiсныя палотнiшчы Генадзя Сухамлiна, Юрыя i Сафii Пiскун, Алены Юрьевай, Вольгi Бычко, Любовi Сядзельнiкавай, Людмiлы Баiравай, Леанiда Гоманава, Аляксандра Крэсса, Алеўтыны Масiенка, мастацкiя фотоздымкi Канстантына Нетылёва.
Сярод гасцей на адкрыццi выставы былi актрыса Iрына Нарбекава i хрысцiянскi паэт Андрэй Скарынкiн. У праграме адкрыцця гучалi спевы вiзантыйскага i рускага распеваў у выкананнi хора прыхода “Усiх пакутуючых радасць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.