Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 25-га мая
А паўдні гэтага дня, як у кожную нядзелю ды важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся
з вернікамі на паўднёвай багародзічнай малітве “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове,
перад ейным адгаварэньнем, Папа прывітаў кітайцаў, якія прыбылі ў Рым з цэлае Італіі
на Дзень малітваў за Касьцёл у Кітаю, што ўшаноўваўся 24-га мая. Сьвяцейшы Айцец
даручыў Божай Міласэрнасьці ахвяры нядаўнага землятрасеньня ў Кітаю Яшчэ раз запэўніваю
аб маёй асабістай блізкасьці да ўсіх тых, што перажываюць гадзіны мукаў і трывогі.
Хай дзякуючы братэрскай салідарнасьці жыхары гэтых рэгіёнаў змаглі хутка вярнуцца
да нармальнага жыцьця. Разам з вамі прашу Марыю, Успамогу хрысьціян, Маці Божую
з Шэшан, каб падтрымала заангажаваньне ўсіх тых, якія ў “Кітаю, сярод штодзённых цяжкасьцяў
не перастаюць верыць, жывіць надзею, любіць, каб ніколі не баяліся гаварыць сьвету
аб Ісусе, а Ісусу пра сьвет. Хай заўсёды будуць верагоднымі сьведкамі гэтае любові,
ў пастаяннай сувязі з Пятроваю скалою, най якой пабудаваны Касьцёл”. А ў сваёй
галоўнай прамове Папа Бэнэдыкт 16 пажадаў, каб сьвяткаваньне Божага Цела прычынілася
да большай ўражлівасьці на патрабуючых. У Італіі як і ў многіх іншых краінах ўрачыстасьцць
Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ўшаноўвалася 25-га мая. Папа яшчэ падкрэсьліў,
што Эўхарыстыя ёсьць школаю любові і салідарнасьці.