2008-05-23 12:46:17

Канстантынопальскi Патрыярх запрасiў усiх праваслаўных ерархаў сустрэцца восенню бягучага года.


Сусветны Патрыярх Барталамей I° запрасiў кiраўнiкоў памесных Праваслаўных Цэркваў на супольнае спатканне восенню 2008 года.
Плануецца правесцi сустрэчу праваслаўных ерархаў з 9 да 12 кастрычнiка бягучага года. Напярэдаднi яе, з 18 да 21 чэрвеня, пройдзе падрыхтоўчае спатканне прадстаўнiкоў памесных Цэркваў.
Падобныя спатканнi, на якiя збiралiся кiраўнiкi ўсiх памесных Праваслаўных Цэркваў, праходзiлi i раней. У 1992 годзе такое спатканне адбылося ў Канстантынопале, а ў 2000 годзе, у рамках святкавання Юбiлейнага года, – у Ерусалiме.







All the contents on this site are copyrighted ©.