2008-05-22 11:52:20

У Менскай духоўнай семiнарыi адбыўся канцэрт хора Тюбенгенскага унiверсiтэта.


У Актавай залi Мiнскай духоўнай семiнацыi адбыўся канцэрт хора студэнтаў Тюбенгенскага унiверсiтэта (Германiя).
Гостi выканалi духоўныя спевы на нямецкай мове, а таксама сыгралi некалькi музыкальных твораў такiх вядомых кампазiтараў, як Бах, Шутц, Крыгер i iнш. Напрыканцы канцэрта нямецкiя студэны спелi “Слава Табе, Божа наш…” на рускай мове.
Пасля канцэрта да выканаўцаў са словамi падзякi звярнуўся выкладчык Мiнскай духоўнай семiнарыi iярэй Алексiй Васiн, якi зазначыў, што бар’еры памiж народамi павiнны з часам абавязкова быць знiшчаны.
Вiзiт студэнтаў з Германii ў Беларусь адбыўся дзякуючы падпiсанаму ў 2006 годзе пагадненню аб супрацоўнiцтве памiж Тюбенгенскiм унiверсiтэтам i Мiнскай духоўнай семiнарыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.