2008-05-21 14:01:08

Прэзiдэнт Украiны запрасiў Канстантынопальскага патрыярха на святкаванне 1020 гадавiны хросту Кiеўскай Русi.


Па паведамленню прэсавай службы Прэзiдэнта Украiны, 20 траўня Вiктар Юшчанка прыняў дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхата. Галава дзяржавы на пачатку спаткання выказаў падзяку за тыя намаганнi, якiя прыкладае Канстантынопальскi Патрыярхат у справе кансалiдацыi праваслаўных Цэркваў. Прэзiдэнт заявiў, што падтрымлiвае ўсе iнiцыятывы Патрыярхата, якiя тычацца асягнення мiру ў хрысцiянскiм свеце.
Ён выказаў пазыцыю i афiцыйнай улады, i адначасова ўкраiнскага духавенства адносна iмкнення да еснасцi ўкраiнскiх Цэркваў.
“I ўкраiнская грамада вернiкаў, i дзяржава ўпэўнены ў тым, што мы павiнны рушыцца да царкоўнага паразумення, да наблiжэння з матчынай Царквой Канстантынопальскага Патрыярхата”, - сказаў Вiктар Юшчанка, адзначыўшы, што “Украiна iдзе менавiта гэтым шляхам”.
Прэзiдэнт падзякаваў за гэты вiзiт прадстаўнiкоў Канстантынопальскага Патрыярхата, адзначыўшы яго важнасць напярэдаднi святкавання 1020-й гадавiны хросу Кiеўскай Русi.
Кiраўнiк дзяржавы перадаў запрашэнне Сусветнаму Патрыярху Барталамею I° прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды гэтага свята, якое будзе адзначацца ва Украiне на прыканцы лiпеня.
Са свайго боку, прадстаўнiкi Канстантынопальскага Патрыярхата падзякавалi за магчымасць, знаходзячыся ва Украiне, азнаёмiцца з надзеямi i пажаданнямi праваслаўных Цэркваў краiны адносна iх кансалiдацыi, адзначыўшы, што гэты працэс з’яўляецца эфектыўным, калi ўсе бакi гатовы зрабiць свой уклад у яго. Яны таксама адзначылi высiлкi Прэзiдэнта Украiны як афiцыйнай асобы, якi без палiтызацыi падтрымлiвае гэты працэс.







All the contents on this site are copyrighted ©.