2008-05-21 14:06:48

Канстантынопальскі Патрыярх Барталамей І атрымаў узнагароду Вудроў Вільсана


Канстанцінопальскі Патрыярх Барталамей І атрымаў узнагароду Вудроў Вільсана за ўклад у справу абароны навакольнага асяроддзя і правоў чалавека. 15 мая 2008 г. у Афінах падчас урачыстага ўручэння ўзнагароды Барталамей І, якога называюць «зялёным патрыярхам», звярнуў увагу на тое, што чалавецтва павінна «сысці з гэтай сляпой вуліцы», якая вядзе да знішчэння нашай планеты. Патрыярх таксама адзначыў, што «істотны ўклад ў развіццё навукова-тэхнічнай думкі можа ўнесці рэлігія».


Праваслаўны іерарх выказаў занепакоенасць адмаўленнем трактоўкі навукі і тэхнікі ў катэгорыях этыкі і «стварэннем уласных прынцыпаў маралі, пазбаўленых Божай любові». Барталамей І нагадаў, што як для грэцкіх сафістаў «мерай усяго быў чалавек, так для хрысціянаў мерай усяго з’яўляецца Бог». «Хрысціянства вучыць нас звяртаць увагу на малыя справы, нават на самыя нязначныя, і ацэньваць кожнае здарэнне ў перспектыве вечнасці. Такім чынам, запрашаем кожнага чалавека да развіцця духоўнасці, арыентаванай на Бога, сапраўднай меры ўсяго», — падсумаваў экуменічны Патрыярх.


Catholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.