2008-05-20 14:20:46

Свяцейшы Айцец напiсаў малiтву за Царкву ў Кiтаi.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° напiсаў спецыяльную малiтву для кiтайскiх католiкаў, якiя штодзень сутыкаюцца з судовымi пераследаваннямi ў камунiстычным Кiтаi.
Афiцыйна аб гэтым было аб’яўлена 16 траўня. Згодна з паведамленнем з Ватыкану, Папа прысвяцiў малiтву кiтайскай Царкве, якая доўгiя гады прымушана знаходзiцца пад прыгнётам уладаў.
Тэкст малiтвы, якi будзе надрукаваны на кiтайскай i шасцi iншых мовах, звяртаецца па абарону да Панны Марыi, прыпамiнаючы аб храме, якi пабудаваны ў Яе гонар у прыгарадзе Шанхая, Шэшане.
“Мацi Божая Шэшана, падтрымлiвай усiх, хто жыве ў Кiтаi, якiя ва ўмовах штодзённых судовых працэсаў, працягваюць захоўваць сваю веру, спадзявацца i любiць. Дазволь iм без боязi гаварыць аб Езусе ў свеце, i аб мiры з Езусам”, - гаворыцца ў тэксте малiтвы.
Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе ўлады абмежавалi доступ да згаданага касцёла, бо занепакоены магчымасцю масавых пiлiгрымак i народных хваляванняў на рэлiгiйнай аснове.
Камунiстычны Кiтай, якi афiцыйна прытрымлiваецца атэiзма ў рэлiгiйнай палiтыцы, разарваў дыпламатычныя зносiны з Ватыканам яшчэ ў 1951 годзе, i ад таго часу не падтрымлiваў iх. Адной з нагодаў да гэтага з’яўляецца тое, што назначэнне бiскупаў Святым Пасадам нiбыта ёсць парушэннем суверэнiтэту Кiтая i ўмяшальнiцтвам ва ўнутраную палiтыку краiны. Але трэба адзначыць, што Бенедыкту XVI° удалося наладзiць больш цёплыя адносiны з афiцыйным Пекiнам, прызнакам чаго магчыма лiчыць выступленне Фiларманiчнага аркестра Кiтая ў Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.