2008-05-19 15:34:13

У адным з папскiх унiверсiтэтаў Рыма арганiзаваны курс для маладых журналiстаў.


Навучыць маладых людзей, якiя займаюцца сродкамi камунiкацыi, працаваць у галiне мiсiянарства сярод прадстаўнiкоў розных культур i рэлiгiй. Такую мэту мае адпаведны курс I узроўня (так званы, “мастер-клас”), удзельнiкi якога блiжей пазнаёмяцца з праблемамi “мiжкультурнага” i мiсiянарскага характара. Курс арганiзаваны Папскiм Урбанiянскiм унiверсiтэтам, якi знаходзiцца ў Рыме. 15 траўня, пад час канфярэнцыi на тэму “Камунiкацыя, iнтэркультура, мiсiя” была праведзена яго прэзентацыя. На канфярэнцыi, сярод iншых, прысутнiчалi: монс.Клаудзiо Марыя Челлi, Старшыня Папскай рады да спраў сацыяльных камунiкацый; вядомы iтальянскi тэлежурналiст Бруно Веспа; розныя спецыялiсты ў галiне СМI з Афрыкi, Лацiнскай Амерыкi i Iталii.
Мастер-клас арганiзаваны ў супрацоўнiцтве з Радыё Ватыкана, Sat 2000, Radioinblu, iнфармацыйным агенствам Sir i iншымi iнфармацыйнымi ўстановамi. Займацца на iм будуць маладыя святары i свецкiя вернiкi. “Мэта “мастер-класа”, - паяснiў а.Лука Пандольфi, кiраўнiк Цэнтра сацыяльнай камунiкацыi Урбанiянскага унiверсiтэта i згаданага курса, - пазнаёмiць навучэнцаў з этычнымi, сацыяльна-антрапалагiчнымi i царкоўнымi праблемамi з пункту гледжання кiравання сродкамi масавай iнфармацыi” i даць iм практычныя веды аб логiцы вытворчасцi, рэалiзацыi i эканамiчнага кiраўнiцтва перыядычным выданнем, прэс-цэнтрам, радыё i мясцовым тэлебачаннем ва ўмовах недахопу матэрыяльных сродкаў ды належнага сучаснага абсталявання.
Курс будзе працягвацца 13 месяцаў. Заняткi пачнуцца ў лiстападзе 2008 года, скончацца ў снежнi 2009 года. Ён разлiчаны на 432 гадзiны лекцый i семiнараў, 84 гадзiны лабараторных прац пры розных iнфармацыйных установах.







All the contents on this site are copyrighted ©.