2008-05-19 15:38:47

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


515 Прафанацыя i блюзнерства – аб’яўляць сябе тэрарыстамi ў iмя Бога: такiя людзi выкарыстоўваюць як сродак не толькi чалавека, але i Бога, бо прэтэндуюць на валоданне поўняй Яго iсцiны, заместа таго каб iмкнуцца аддаць сябе ёй. Называць “пакутнiкамi” тых, хто памiрае, здзяйсняючы тэрарыстычны акт, - значыць перакручваць паняцце пакутнiцтва – сведчанне такога чалавяка якi прыймае смерць, каб толькi не адмовiцца ад Бога i Яго Любовi, а не такога, якi забiвае ў iмя Бога.
Нiякая рэлiгiя не можа мiрыцца з тэрарызмам i, тым болей, прапаведваць яго. Наадварот, рэлiгii забавязаны супрацоўнiчаць дзеля выкаранення прычын тэрарызму. I дзеля сцверджання сяброўства памiж народамi.
IV. Уклад Царквы ў справу мiру.
516 Умацаванне мiру ў свеце – неадрыўная частка мiсii, пры пасрэднiцтве якой Царква працягвае адкупляльную справу Хрыста на зямлi. Бо Царква, у Хрысце, - “таямнiца”, значыць знак i iнструмент мiра ў свеце i для света”. Умацаванне мiру – выява хрысцiянскай веры ў любовi, якую Бог мае да кожнага чалавека. З вызваляючай веры ў любоў Бога бяруць пачатак новае бачанне свету i новы падыход да iншых, няхай гэта будзе асобны чалавек цi цэлы народ. Гэта вера пераўтварае i аднаўляе жыццё, натхнёная мiрам, якi Хрыстус пакiнуў сваiм вучням (пар. Ян 14, 27). Кiруючыся выключна гэтай верай, Царква iмкнецца ўмацоўваць еднасць хрысцiянаў i плённае супрацоўнiцтва з вернiкамi iншых рэлiгiй. Рэлiгiйныя адрозненнi не могуць i не павiнны быць нагодай да канфлiктаў; наадварот, калi ўсе вернiкi будуць супольна шукаць мiру, гэта магутная крынiца еднасцi памiж народаў. Царква заахвочвае людзей, народы, дзяржавы i нацыi падзялiць яе клопат аб аднаўленнi i ўмацаваннi мiру, у прыватнасцi, важную ролю мiжнароднага права.
517 Царква вучыць, што толькi прабачэнне i прымiрэнне робяць магчымым сапраўдны мiр. Нелёгка прабачаць, калi бачацца наступствы вайны i канфлiктаў, бо насiлле – асаблiва калi яно вядзе “у бездань нялюдзкасцi i адчаю”, - заўсёды пакiдае пасля сябе цяжкi груз болю, якi здолее наталiць толькi паглыбленае разважанне, шчырае i мужнае, агульнае для тых, што змагаюцца адзiн супраць iншага. Такое разважанне дазваляе сустрэць цяжкасцi сучаснасцi ў такiм духе, якi ачышчаны пакаяннем. Бярэмя мiнуўшчыны нельга забыць; яго магчыма прыняць, толькi калi ёсць прабачэнне, якое мы прапануем адзiн аднаму i прыймаем адзiн ад аднаго. Гэта доўгi i цяжкi шлях, але прайсцi яго магчыма.
518 Узаемнае прабачэнне не павiнна а нi адмяняць патрабаваннi справядлiвасцi, а нi, тым болей, перагарожваць шлях да iсцiны: наадварот, справядлiвасць i iсцiна неабходны для прымiрэння. Добрымi з’яўляюцца iнiцыятывы заснавання мiжнародных судовых устаноў. Гэтыя ўстановы, карыстаючыся прынцыпам унiверсальнай юрысдыкцыi i на аснове належных працэдур, якiя прадугледжваюць захаванне праў абвiнавачаных i ахвяраў, могуць выявiць iсцiну аб злачынствах, здзейсненых пад час узброеных канфлiктаў. Аднак, каб аднавiць узаемаадносiны пад знакам прымiрэння памiж разнымi народамi, недастаткова акрэслiць злачынныя паводзiны, што маюць на ўвазе дзеянне i бяздзеянне, i прыняць рашэнне аб рэпарацыях. Неабходна, акрамя таго, умацоўваць павагу да права на мiр; гэта права “спрыяе пабудове грамадства, у якiм адносiны з пазыцый сiлы саступаюць месца супрацоўнiцтву, накiраванаму на агульнае дабро”.
519 Царква змагаецца за мiр малiтвай. Малiтва адкрывае сэрца не толькi для глыбокiх адносiнаў з Богам, але i насустрач блiзкаму – пад знакам павагi, даверу, паразумення, шанавання i любовi. У малiтве набываюць мужнасць i падтрымку “усе сапраўдныя сябры мiру”, якiя iмкнуцца сцверджваць яго ў разнастайных абставiнах свайго жыцця. Лiтургiчная малiтва – “гэта вяршыня, да якой iмкнецца дзейнасць Царквы, а разам з тым i крынiца, з якой паходзiць уся яе сiла”. У прыватнасцi, здзяйсненне Эўхарыстыi, якая ёсць “крынiцай i вершыняй усяго хрысцiянскага жыцця”, наталяе ўсялякi сапраўдны хрысцiянскi клопат аб мiры.
520 Сусветныя Днi Мiра - гэта свята, адзначанае асаблiва гарачымi малiтвамi аб наданнi мiру i iмкненем пабудаваць мiрнае грамадства. Папа Павел VI° заснаваў iх з мэтай “прысвяцiць разважанням аб мiры i аб мiрных iнiцыятывах пад час асаблiвага свята ў першы дзень цывiльнага года”.
Штогадовыя папскiя Пасланнi з гэтай нагоды ў’яўляюць сабой багатую крынiцу аднаўлення i развiцця сацыяльнай навукi i сведчаць аб трывалай пастырскай дзейнасцi Царквы на карысць мiру: “Сцвярджаць мiр магчыма толькi ў духу мiру – неадрыўнага ад абавязкаў справядлiвасцi, але насычанага самаахвяраваннем, мiласцю, мiласэрнасцю i любоў’ю”.







All the contents on this site are copyrighted ©.