Закончыўся душпастырскі візыт Бэнэдыкта 16 ў Лігурыю Апошні дзень візыту: Сьвятая
Імша ў Генуі
У нядзелю 18-га мая Бэнэдыкт 16 адслужыў яе на Плошчы Перамогі. У сваім казаньні
прыпомніў, што ў грамадзтве, якое жыве ў напружаньні паміж глабалізацыяю а індывідуалізмам,
Касьцёл павінен даваць сьведчаньне еднасьці. Крыніцаю гэтае еднасьці ёсьць сам Бог,
а “Касьцёл ёсьць у Хрысьце нейкім чынам сакрамантам, значыць знакам і прыладаю ўнутранага
абьяднаньня з Богам і адзінтва ўсяго чалавечага роду”. Бэнэдыкт 16 заахвоціў жыхароў
Генуі да турботы пра духоўную і катэхэтычную фармацыю, таму што толькі перадуманая
вера ёсьць здольнаю да вядзеньня дыялогу, таксама з няверуючымі. Касьцёл Генуі
будзь абьяднаным і місійным, каб усім праяўляць радасьць веры і прыгажосьць Божае
Сям”і. Маёю думкаю ахопліваю ўвесь горад, усіх жыхароў Генуі; ўсіх якія тут жывуць
і працуюць. Дарагія прыяцелі, з даверам глядзіце ў будучыню і намагайцеся разам
яе ствараць. Пазьбягайце неабьектыўнасьці і партыкулярызмаў, аддаючы перавагу супольнаму
дабру над часам слушнымі асабістымі інтарэсамі”. Сьвятая імша на Плошчы Перамогі
( Пяцца дэльля Вітторыя) была апошнім пунктам візыту ў Геную. Каля гадзіны 20.20
рымскага часу Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан.