2008-05-18 14:19:54

Бэнэдыкт 16 знаходзіцца з душпастырскім візітам у італьянскім рэгіёне Лігурыя
Першы дзень візыту: Сьвятая Імша ў Савоне


У суботу позным вечарам, 17-га мая, Папа адслужыў Сьвятую Імшу на “Пяцца дэль Пополё” у Савоне. Амаль цэлы час падаў дождж. У казаньні Бэнэдыкт 16 спаслаўся да Літургіі Нядзелі Найсьвятой Тройцы. Марыю ўшаноўваецца ў Савоне як Маці Міласэрнасьці. Яна ёсьць Маці Ісуса, значыць чалавечага аблічча Божае Міласэрнасьці. Бог міласэрны адносна нас грэшнікаў, якіх Марыя заклікае да малітвы і пакуты. Далей Сьвяцейшы Айцец у імені Апостальскай Сталіцы ды цэлага Касьцёла выказаў жыхарам Савоны ўдзячнасьць за зычлівасьць, якую праявілі Папе Пію 7-му, які на працягу трох гадоў быў там увязьнены паводле загаду Напалеона. Зьвяртаючыся да сем”яў Бэнэдыкт 16 заахвоціў іх да супольнай малітвы разам з дзяцьмі і да ўдзельнічаньня ў Эўхарыстыі, асабліва нядзельнай. Моладзі Папа прыпомніў, што ісьці за Хрыстом заўсёды падтрабуе многіх адрачэньняў і што трэба вельмі сур”ёзна браць пад увагу ідэал сьвятасьці.
Пасьля Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 прыбыў да сядзібы біскупаў Савоны, дзе адведаў апартаманты, ў якіх Пій 7-ы быў увязьнены.
Яшчэ у суботу вечарам Сьвяцейшы Айцец прыбыў у Геную








All the contents on this site are copyrighted ©.