2008-05-16 11:34:42

Сацыяльны Тыдзень упершыню пройдзе гэтым летам у Львове. У прынагоднай канфярэнцыі прыме ўдзел галава Украінскай грэкакаталіцкай Царквы кардынал Любамір Гузар. Сярод іншага будуць выкладацца спосабы адшукання партнёраў і спонсараў для дабрачынных праграм.


Госці з Францыì і Італіі падзеляцца з удзельнікамі вопытам хрысціянскай сацыяльнай палітыкі і канкрэтнай дапамогі патрабуючым. Арганізуюць сустрэчы Інстытут экуменічных даследванняў і Інстытут рэлігій і грамадства Украінскага каталіцкага універсітэта, Львоўскі гарсавет у партнёрстве з Сусветнай радай Цэркваў з Жэневы і Папскай Радай "Справядлівасць і мір". Гаворка пойдзе аб сумяшчэнні намаганняў хрысціянскіх і яўрэйскіх грамадзянскіх дабрачынных арганізацый; тлдумачэнне сацыяльнай дактрыны Касцёла і іншых хрысціянскіх Цэркваў для сучаснага грамадства ва ўплыве на прыняццё палітычных і гаспадарчых рашэнняў на розных узроўнях; заахвочванне моладзі для ўдзелу ў рэалізацыі сацыяльных праграм. Адбудуцца курсы па навучанню працы з рознымі катэгорыямі: безпрызорнымі дзецьмі і старымі, інвалідамі і бомжамі. Тыдзень пройдзе, нагадаем, у Львове з 9 па 15 чэрвеня гэтага году.







All the contents on this site are copyrighted ©.