2008-05-16 11:43:45

Мігранты: Папа заахвочвае да нясеньня любові Зрыста сем"ям, якія жывуць далёка ад сваіх краін


Сям”я, таксама і якая выэмігравала, гэта асноўная грамадзкая ячэйка. Дзеля гэтага не можна яе нішчыць, але трэба адважна бараніць. Бо ж у ёй мы навучаемся любіць і шанаваць Бога, засвойваем сабе чалавечыя і маральныя вартасьці. На гэта зьвярнуў увагу Бэнэдыкт 16 удзельнікам Пленарнае Сэсіі Папскае Рады да спраў Душпастырства сярод Эмігрантаў ды Падарожнічаючых. Папа прыпомніў, што ў часе нядаўняга падарожжа ў ЗША заахвоціў гэтую краіну да яшчэ большай адкрытасьці на прыбываючых там людзей, найчасьцей ўбогіх. Крануў асабліва праблему спалучаньня сем”яў. Падкрэсьліў, што хрысьціянская супольнасьць, прыймаючы мігрантаў і вядучы з імі дыялог, за пастаянны пункт аднясеньня мае асобу Хрыста, які “палюбіў Касьцёл і выдаў за яго самога сябе”. Трэба аблягчыць эмігрантам і падарожнічаючым удзельнічаньне ў Сьвятой Імшы. Той, хто ўдзельнічае ў ёй атрымлівае заахвочаньне, каб перажываць сваю сітуацыю ў пэрспэктыве веры, шукаючы у Божай ласцы сілаў неабходных да гэтага.








All the contents on this site are copyrighted ©.