2008-05-15 13:22:52

Курсы для афрыканскіх дыпламатаў у Ватыкане


13 мая 2008 г. у Ватыкане распачаліся двухтыднёвыя курсы для афрыканскіх дыпламатаў. У мінулым годзе падобныя курсы праводзіліся для дыпламатаў з краінаў Блізкага Усходу.


Арганізатарамі гэтай ініцыятывы з’яўляюцца фонд «La Gregoriana», Міжнародны інстытут Жака Марытэна, а таксама Папскі Грыгарыянскі універсітэт, Універсітэт Джорджтаўн у Вашынгтоне і Каталіцкі універсітэт Усходняй Афрыкі ў Найробі (Кенія). У гэтым годзе выбрана менавіта Афрыка, бо «за нешматлікімі выключэннямі, гэта краіна, у якой жывуць цэлыя мільёны беднякоў, краіна, дзе глабалізацыя да гэтай пары не прынесла нічога карыснага, акрамя негатыўных наступстваў, дзе харчовы крызіс, які набліжаецца, будзе мець найвялікшыя вынікі ў выглядзе смяротных архвяраў, хваробы і насілля».


На першым тыдні ўдзельнікі курсаў пазнаёмяцца ў Рыме з юрыдычным статусам дзяржавы Ватыкан, са структураю і арганізацыяй Апостальскай Сталіцы, а таксама з дзейнасцю яе дыпламатычнага корпуса. Другі тыдзень афрыканскія дыпламаты правядуць у Турыне, дзе наведаюць шматлікія касцельныя дабрачынныя ўстановы








All the contents on this site are copyrighted ©.