Трынаццаць айцоў-езуiтаў працуюць у ватыканскай абсерваторыi “Спекола”: пяць у сядзiбе,
якая знаходзiцца ў iтальянскiм гарадке Кастельгондольфо, i 8 у Таксоне (штат Арызона,
ЗША). З iмi шчыльна супрацоўнiчае яшчэ адзiн святар з Падуанскай дыяцэзii /Iталiя/
i iншыя навукоўцы з розных краiнаў свету, сярод якiх польскi святар Мiхал Хеллер,
якому нядаўна была прысуджана самая ганаровая прэмiя за навуковую дзейнасць – прэмiя
Тэмплтана. Назiранне за зоркамi пераважна вядзецца ў ЗША, дзе каталiцкiя навукоўцы
маюць сучасны тэлескоп, устаноўлены на гары Грэйхам, а ў цэнтры Кастэльгандольфо апрацоўваюць
i аналiзуюць атрыманыя рэзультаты. Раз у два гады тут арганiзоўваецца летнi астранамiчна-астрафiзiчны
курс для маладых навукоўцаў. Плануецца, што прыкладна праз год, непадалёк ад Кастэльгандольфо,
на беразе возера Албано, будзе скончана рэстаўрацыя былога кляштара айцоў-базiлiянаў
i летнiя курсы будуць праводзiцца там. Туды ж будзе перанесена бiблiятэка i самi айцы-езуiты
пераедуць у новаадбудаваны комплекс. У старым будынку застануцца толькi старыя тэлескопы,
якiя будуць ужывацца параўнальна рэдка. У супрацоўнiцтве з Iтальянскiм нацыянальным
астрафiзiчным iнстытутам цэнтр “Спекола” рыхтуе выставу старажытнага i сучаснага абсталявання
для назiрання за зоркамi. Плануецца, што выстава будзе адкрыта восенню 2009 года ў
Ватыканскiх музеях. Гэта будзе адна з самых важных iнiцыятыў прапанаваных на 2009
год, якi, па iнiцыятыве Мiжнароднага астранамiчнага аб’яднання i ЮНЭСКО, аб’яўлены
ААН Мiжнародным годам астрафiзiкi. Цэнтр “Спекола” мае даволi вялiкую праграму, некаторыя
з пунктаў якой яшчэ знаходзяцца ў стадыi распрацоўкi. Сярод iх тыднёвы курс па астрабiялогii.
Ён будзе арганiзаваны ў супрацоўнiцтве з Папскай Акадэмiяй навук. Рыхтуецца таксама
выданне, прысвячанае гiсторыi ватыканскай астраномii. Выданне разлiчана на шырокае
кола зацiкаўленых чытачоў i на пачынаючых навукоўцаў.