Стаў ім дагэтуляшні арцыбіскуп Сыднэю Гілярыён Капраль, які быў таксама арцыбіскупам
аўстралійска-новазэляндзкім. Выбрана яго 12-га мая на Арцыбіскупскім Сынодзе, які
адбыўся ў Юрданвіль, блізка Ню Ёрку. Новы кіраўнік замесьціць на гэтай пасадзе памёршага
16-га сакавіка, гэтага году, мітрапаліта Лаўра, якога найбольшаю заслугаю было давядзеньне
да кананічнага абьяднаньня з Маскоўскім Патрыярхатам. Гілярыён Капраль нарадзіўся
ў 1948-м годзе ў Канадзе, ў сям”і ўкраінскіх эмігрантаў з Валыня. У 1967-м годзе
закончыў Духоўную Сэмінарыю ў Юрданвіль. У 1995-м годзе стаў біскупам Вашынгтону
а год пазьней арцыбіскупам Сыднэю ды аўстралійска-новазэлягдзкім. Пасьля стмерці
Лаўра выконваў абавязкі старшыні Сыноду Рускае Праваслаўнае Царквы за-мяжою. Паводле
прынятага законнага парадку пасьля абьяднаньня абедзьвух частак рускага праваслаў”я
выбар арцыбіскупа Гілярыёна Капраля павінен зацьвердзіць Патрыярха Аляксей ІІ