2008-05-12 13:50:06

На цыганскай мове правёў багаслужэнне для цыганаў дыяспары "ром" латыскі святар Марцін Віркоўскіс. падзея адбылася ў касцёле Святога Крыжа горада Вентспілса.


Айцец Марцін прыняў рашэнне штодзвенядзелі правадзіць Багаслужбу для цыганаў. Сярод іх у яго шмат сяброў, тых, хто чуе Дабравешчанне з ягоных вуснаў. Святар з Вентспілсу праводзіць шмат сустрэч з цыганамі і лічыць, што Эвангелізацыю неабходна праводзіць сярод народаў на іхнае мове. Божае Слова патрапляе на розную глебу, як навучаў сам Езус. Добрая знаходзіцца паўсюдна, таксама як і благая. Людзі павінны мець магчымасць чуць Божае слова на роднай мове, каб перш зразумець яго, а потым паверыць і пачаць кіравацца Ім.







All the contents on this site are copyrighted ©.