2008-05-10 10:16:57

МІНСК: Праваслаўную царкву Уваскрасення Хрыстова асвяціў ва ўрачыстай абстаноўцы Мітрапаліт Філарэт - галава беларускіх правасланых.


Прыход гэтага храма зарэгістраваны яшчэ ў 1994 годзе ў раёне Зялёны Луг. Краевугольны камень пад яго асвяціў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій 2 . Настаяцелем тут служыць іярэй Уладзімір Стукач, якога мы памятаем, бо адразу пасля перастойкі ён прыязджаў у Рым яшчэ будучы супрацоўнікам беларускай Акадэміі навук. Тады спадар Стукач марыў аб будаўніцтве ў Мінску экуменічнага храму. Пакуль мара ажццёвілася ў пабудове праваслаўнага храма, дзе айцец Уладзімір з асвячаннем меў гонар саслужыць святую Літургію з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам , настаяцелем Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска пратаіярэем Генадзем Дзічкоўскім, сакратаром Мінскага епархіяльнага упраўлення пратаіярэям Мікалаем Коржычам.
Свята-Уваскрасенскі храм апякуеецца таксама будаўніцтвам капліцы ў Курапатах на месцы пахавання массава рэпрысаяваных асоб, што загінулі ў 30-40 гады 20 стагоддзя. Курапацкія могілкі наведаў ў 1991 годзе галава РПЦ Патрыярх Алексій 2 .







All the contents on this site are copyrighted ©.