У Рыме працягвае візіт каталiкос усіх армянаў Карэкiн II°.Патрыярх з членамi сваёй
дэлегацыi спаткаўся са Свяцейшым Айцом.
Каталiкос Гарэкiн II знаходзiцца ў Рыме. Ён наведвае вядомы касцёл на востраве Ціберыно
у цэнтры Рыма на Тыбры. Монс. Гнавi прыняў армянскiх гасцей у старажытнай базылiцы,
дзе знаходзiцца антычны саркафаг з рэшткамi св.Барталамея, апостала армянаў,якія першымі
ў гісторыі сталіся афіцыйна хрысціянамі на дзяржаўным узроўні. Тут жа змешчаная iкона
з выявай армянскага бiскупа, якi быў забiты пад час генацыда армянаў ў 1915 – 1918
гадах. А раней, падчас спаткання з Папам Рымскім размова iшла аб пакутнiках ХХ
i ХХI стагоддзяў, аб чым гаварыў Свяцейшы Айцец Бенедыкт ХVI° 7 красавiка ў атмасферы
малiтвы i братэрства, маючы на ўвазе 1,5 мiльён армянаў, якiя былi забiты ў Турцыi.
Згодна з монс. Гнавi, кiраўнiком аддзела да экуменiчных спраў дыяцэзii Рыма, вiзыт
Патрыярха Арменii ёсць знакам памяцi аб забiтых.