2008-05-09 13:51:15

Кардынал Пелль гаворыць аб этнiчскай "чыстцы" у Iраку.


Хрысцiяне Iрака, якiя жывуць у гэтай краiне на шмат гадоў раней да прыняцця ў ёй iсламу часта робяцца ахвярамi тэрарыстычных актаў, ад якiх iх не могуць баранiць супрацоўнiкi аховы правапарадку. Згодна з меркаваннем кардынала Жоржа Пелля, арцыбiскупа Сiднэя, становiшча iракскiх хрысцiянаў робiцца ўсё больш складаным. Сярод шматлiкiх трагедый, кардынал прыпамiнае забойства халдэйскага арцыбiскупа Массула, монс. Раххо, цела якога было знайдзена 12 сакавiка, i забойства а.Ганнi разам з 3 дыяканамi ў чэрвенi мiнулага года. Кардынал Пелль прыпамiнае таксама iншыя раны, якiя былi нанесены Царкве i абавязак хрысцiянаў выплочваць так званыя “падаткi”, каб мець ахову.
“У сувязi з гэтым, эмiграцыя шматлiкiх хрысцiянскiх семьяў з Блiзкага Усходу, - дадае арцыбiскуп Сiднэя, - гэта яшчэ адзiн прыклад этнiчнай чысткi”. Сучасная iракская трагедыя ёсць наступствам вайны, якая не мае маральнага апраўдання.
Кардынал Пелль зазначыў, што Iрак пры Садаме Хусэйне не меў незаконнай хiмiчнай зброi i не падтрымлiваў мiжнародны тэрарызм. У той жа час, пасля вайны, унутраная сiтуацыя ў краiне зрабiлася больш цяжкай таксама дзякуючы праблемам памiж рознымi iсламскiмi рухамi.
Нягледзячы на гэта, iракскiя хрысцiяне працягваюць сведчыць сваю веру. А некаторыя маладыя вернiкi чакаюць з нецярплiвасцю магчымасцi прыняць удзел у Сусветным дне моладзi, якi пройдзе ў Сiднэi з 15 да 20 лiпеня бягучага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.