2008-05-08 13:52:17

Працягваецца візыт у Рыме Карэкіна ІІ


Як мы інфармавалі ў нашых ранейшых праграмах, да 10-га мая з візытам у Ватыкане знаходзіцца Патрыярха ўсіх Армянаў Карэкін ІІ. У сераду 7-га мая быў ён прысутным на агульнай аўдыенцыі.
Вітаючы яго Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым: Дзякую Вашай Сьвятасьці за асаблівую турботу адносна ўзросту прыязьні паміж Армянскім Апостальскім Касьцёлам а Рыма-каталіцкім. Я ўпэўнены, што дух прыязьні паміж намі будзе яшчэ больш паглыблены ў надыходзячых днях.
У прывітальным слове Патрыярха-Католікос Армянскае Апостальскае Царквы сказаў, што ягоны цяперашні візыт у Рыме пацьвярджае братэрскія вузы паміж абодвума Касьцёламі.
Міма розных гістарычных дасьведчаньняў ды дарог, якія мы перайшлі, міма дагматычных і культурных розьніц мы ўсе дзеці адзінага Бога. Усе мы браты і сёстры ў Яго сьвятой любові. Гэта менавіта нашае адзінства любові, міма розьніц, ёсьць сапраўдным сьведчаньнем аб тым, што мы дзеці Бога»- сказаў Патрыярха.
Карэкін ІІ прыбыў у Рым са значнаю дэлегацыяю: з 18-мі біскупамі ды 75-мі сьвецкімі асобамі. 7-га мая, пасьля абеду, адведаў ён Папскі Салезыянскі Унівэрсытэт, дзе атрымаў прызнаны яму Унівэрсытэтам «Докторат гонорыс каўза».








All the contents on this site are copyrighted ©.