2008-05-08 13:50:46

Канцэрт у Ватыкане


У сераду вечарам, 7-га мая, ў Зале імя Папы Паўла 6-га адбыўся канцэрт аркестра фільгармоніі з Пэкіну ды хору оперы з Шангаю. Яны выканалі “Requiem” Вольфганга Амадэўша Мозарта. На думку многіх ватыканістаў гэта быў безпрэцэдэнтны падарак для Папы з боку камуністычных уладаў Кітаю. “Хай наш канцэрт будзе пасланьнем міру і любові”- сказаў вітаючы Бэнэдыкта 16 дырыжор Лонг Ю.
Зьвяртаючыся да музыкаў Сьвяцейшы Айцец заўважыў, што іхняя прысутнасьць ды майстэрскае выкананьне музычных твораў зьяўляецца для яго нагодаю да кантакту з рэчаіснасьцю Кітаю. Музыка і мастацтва могуць быць упрывілеяванаю прыладаю сустрэчы ды ўзаемнага пазнаньня а таксама пашаны розных народаў і культур. Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што музыка выказвае ўсебаковыя чалавечыя пачуцьці, ў гэтым таксама рэлігійныя, якія пераходзяць межы паасобных культур.
«Дарагія кітайскія артысты- зьвярнуўся Сьвяцейшы Айцец да іх- Рымскі Папа жадае сімвалічна прыняць цэлы ваш народ, памятаючы асабліва пра вашых землякоў, якія разам з намі вызнаюць веру ў Ісуса і ёсьць злучаныя з Наступнікам Сьвятога Пятра асабліваю духоўнаю сувязю. Дзякую вам яшчэ раз за гэты незвычайна мілы падарунак. Вітаю за вашым пасрэдніцтвам усіх жыхароў Кітаю, якія падрыхтоўваюцца да Алімпійскіх Гульняў- здарэньня аб вялікім значэньні для ўсяго чалавецтва- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.