2008-05-08 19:23:20

З рымскай праваслаўнай царквы пераведзены ў Францыю святар а. Аляксей Байкоў.


Патрыярху Алексiю II° быў накiраваны лiст, якi падпiсалi каля 600 вернiкаў. У iм яны выступаюць супраць перавода святара Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рыме а.Аляксея Байкова ў Францыю. Рашэнне аб пераводзе было прынята ў Маскве. Праваслаўныя вернiкi, якiя жывуць у сталiцы Iталii лiчаць, што а.Аляксей быў для iх незаменны. “Ён здзяйсняў камунiю для хворых, наведваў вязняў, дапамагаў усiм патрабуючым. Ён iмкнуўся быць карысным святаром для ўсiх нават адмаўлячыся быць парахам”, - пiшуць у сваiм лiсце вернiкi.
Праблемы пачалiся ў снежнi мiнулага года калi ў рымскую праваслаўную царкву на вулiцы Палестро быў назначаны айцец Павел Факiн. Айцец Аляксей пераведзены 27 красавiка ў французскi горад Кламар, якi знаходзiцца непадалёк ад Парыжа, на парафiю, што мае сваю гiсторыю, злучаную са старой рускай праваслаўнай эмiграцыяй. Нованазначаны парах Праваслаўнай царквы ў Рыме адзначыў, што некаторыя iконы былi пашкоджаны. У вынiку канфлiкта колькасць парафiянаў значна паменшылась. Яны зараз наведваюць царкву на новапабудаванай на рымскай вiлле “Абамелек”, дзе знаходзiцца сядзiба пасла Расii.
Суполку праваслаўных вернiкаў непакоiць тое, што а.Аляксей быў прымушаны пакiнуць сваю сямью з двума дзеткамi, якiя засталiся ў Рыме.
Гэта царква ў Рыме знаходзiцца некалькi гадоў пад юрысдыкцыяй Патрыярхата Рускай Праваслаўнай Царквы Масквы, хаця ж раней была пад юрысдыкцыяй Канстантынопальскага Патрыярхата. Сядзiба, дзе знаходзiцца руская Праваслаўная Царква ў Рыме была перададзена ў якасцi падарунка праваслаўным вернiкам у Рыме адной заможнай спадарыняй расiйскага паходжання на прыканцы 20 гадоў мiнулага стагоддзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.