Швейцарская Гвардыя на аўдыенцыі ў Сьвяцейшага Айца
Служэньне ў Папскай Швейцарскай Швардыі гэта таксама школа жыцьця. Прыпомніў
аб гэтым у панядзелак 5-га мая Бэнэдыкт 16 сустракаючыся са сваімі гвардзейцамі ды
іх сем”ямі. Сярод іх было 33-х новых рэкрутаў, якія 6-га мая зложаць прысягу Папе.
Гэты традыцыйны тэрмін прысягі спасылаецца да афвяры з жыцьця, якую 147-х швейцарскіх
салдатаў склала 6-га мая 1527-га году ў абароне Папы Клімэнта 7-га ў часе аблогі Рыму
. Папа заахвоціў гвардзейцаў, каб пад апекаю свайго капэляна турбаваліся пра разьвіцьцё
духоўнага жыцьця. Прыпомніў, што многія з іх папярэднікаў у гадах службы ў войску
Папы адкрыла сваё пакліканьне да сужонскага, сьвятарскага ці пасьвячанага жыцьця.
Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да доўгае гісторыі Швейцарскае Гвардыі, якая ўшаноўвала
ў 2006-м годзе 500-т годдзе свайго існаваньня. Сярод 33-х Швейцарскіх Гвардзейцаў,
якія зложаць 6-га мая прысягу, 20-х ёсьць нямецкае мовы, 11-х французскае, ды па адным
італьянскае і рэтороманскае мовы.