Хрысцiяне маюць права на жыццё ў Iраку: гаворыць бiскуп Аудо.
Знiкненне хрысцiянаў халдэйскага рыту, якiя маюць уласныя хрысцiянскiя i iракскiя
традыцыi ў Iраку было б аграмаднай стратай для народа, якi iмкнецца жыць у мiры з
усiмi народамi, якiя спрабуюць выжыць на гэтай зямле. “Знаходжанне гэтых розных людзей
на зямле Iрака ёсць знакам, як гэта i было ў мiнуўшчыне, надзеi i маста для наладжвання
дыялога памiж заходнiм i ўсходнiм светам”, - гэта думка належыць халдэйскаму каталiцкаму
бiскупу Алепа монс. Антону Аудо. “Нягледзячы на тое, што хрысцiяне працягваюць быць
вельмi злучанымi са сваёй краiнай, - зазначыў бiскуп у сваiм артыкуле, надрукаваным
у вядомым часопiсе “Civilta cattolica”, якi выдаецца ў Рыме айцамi-езуiтамi, - яны
ў поўнi адчуваюць сябе iракцамi i хрысцiянамi, што ганарацца сваёй рэлiгiйнасй прыналежнасцю.
Яны могуць вельмi лёгка жыць з усiмi сваiмi суграмадзянамi, не маючы комплексаў з
нагоды пераследаў, здольнасцю заставацца такiмi, якiмi яны ёсць i не ставiцца пагардлiва
да iншых. Гэта, - дадаў бiскуп Аудо, - здаецца нам шэдэўрам iнтэграцыi, здольнасцi
заставацца самiмi сабой i паважаць iншых захоўваючы здольнасць успрыймаць лепшыя якасцi
iншай рэлiгii i культуры. Iракскiя хрысцiяне, - на думку бiскупа, - могуць жыць супольна
з рознымi мусульманскiмi i носьбiтамi iншых рэлiгiй i культур народаў Iрака. Хрысцiяне,
- лiчыць монс. Аудо, - могуць выступаць гарантам пагаднення i дыялога памiж iсламам
i сучасным светам”.