2008-05-05 10:44:03

"Ружанцовая Малітва" з Папам у суботу 3-га мая


Пад вечар гэтага дня Бэнэдыкт 16 старшынстваваў Ружанцовай малітве ў Базыліцы Маці Божай Большай ( Санта Марыя Маджорэ)
Зьвяртаючыся да вернікаў, Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што магчыма сёньня заўважыць адраджэньне ружанцовае малітвы. Дзякуючы ёй мы паўторна перажываем важныя хвіліны збаўленьня, перажывае нанава розныя этапы місіі Хрыста. Разам з Марыяю сэрца чалавека зьвяртаецца да таямніцы Ісуса. Цераз кантэмпляцыю і разважаньне таямніц радасьці, сьвятла, цярпеньня і хвалы Хрыстос стаіць у цэнтры нашага жыцьця, сучасных часоў, у цэнтры нашых гарадоў- сказаў Папа. Заахвоціў вернікаў да прыняцьця ласкі, якая выплывае з ружанцовае малітвы, каб зрабіла яна свой ўплыў на перамену грамадзтва, пачаўшы ад штодзённых адносін. Ружанец, калі адгаворваецца сапраўдна, ў поўнай глыбіні прынось мір і прымірэньне. На заканчэньне Папа даручыў малітвам вернікаў намеры свайго пантыфікату: менавіта мір на сьвеце, адзінства хрысьціян, дыялог паміж культурамі. Паклікаў таксама да малітвы ў намерах Рыму ды цэлае Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.