2008-05-05 10:39:00

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 4-га траўня


А паўдні, гэтага дня, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. Плошча была перапоўнена. Як падаюць ватыканскія крыніцы вернікаў было больш за 150-т тысяч. А гэта дзеля таго, што раней на Плошчы Сьвятога Пятра была адслужана Сьвятая Імша для Італьянскае Каталіцкае Акцыі., якая ўшаноўвала 140-а годзе свайго заснаваньня. З цэлае Італіі ў Рым прыбыло 1200 аўтобусаў і два спэцыяльныя цягнікі.
У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы Бэнэдыкт 16 спаслаўся да ўрачыстасьці Узьнясеньня Госпада Нашага Ісуса Хрыста. Прыпомніў, што ў развітальных прамовах да Апосталаў Ісус вельмі моцна падкрэсьліваў значэньне свайго “павароту да Айца”, які быў ўкаранаваньнем ( завяршэньнем) Яго місіі. “Прыйшоў Ён на сьвет, каб нанава давесьці чалавека да Бога—не толькі як філозаф ці настаўнік мудрасьці, але сапраўды, як пастыр, які жадае прывесьці свае авечкі да аўчарні”.
RealAudioMP3
Гэты “пераход” да нябеснай бацькаўшчыны, які Ісус перажыў ва ўласнай асобе, поўнасьцю зьдзейсьніў дзеля нас. Гэта дзеля нас зыйшоў з неба і дзеля нас туды ўзьнёсься, стаючыся спачатку ва ўсім падобным да людзей, ўпакораным аж да сьмерці крыжовай і зазнаўшы прорвы аддаленасьці ад Бога. Менавіта дзеля гэтага Айцец упадабаў Сябе ў Ім і “павышыў Яго”, прывяртаючы Яму поўню ягонае хвалы- сказаў Папа. Бог у чалавеку і чалавек у Богу: цяпер гэтая праўда не тэаратычная але сапраўдная. Дзеля гэтага хрысьціянская надзея абапёртая на Хрысьце не ёсьць ілюзіяю, але—як гаворыць Пасланьне да Гэбрэяў—“прытрымліваймася яе як бясьпечнага і сільнага для душы якара”- якара завешанага ў небе, дзе папярэдзіў нас Хрыстос”.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа падкрэсьліў сэнс прысутнасьці Божае Маці ў Касьцёле, якая адсылае нас да Сына, што чакае ў Доме Айца. Заахвоціў да абьяднаньня ў малітве за дар Духа Сьвятога, таму што перад людзьмі, якія нарадзіліся з Духа, неба стаіць адкрытым.








All the contents on this site are copyrighted ©.