2008-05-03 12:03:31

У Расеi з'явiўся новы каталiцкi часопiс.


Выйшаў першы нумар часопiса “Католический вестник – Свет Евангелия”, якi выдаецца iнфармацыйнай службай арцыядэзii Мацi Божай у Маскве. Цяпер ён выходзiць штомесяц i з’яўляецца дадаткам да выдаванага да Калядаў мiнулага года штотыднёвiка газеты “Святло Эвангелля”. Галоўны рэдактар выдання – святар Аляксандр Хмяльнiцкi.
У сваiм прывiтальным слове арцыбiскуп Паоло Пеццы адзначыў: “Галоўная задача кожнага хрысц’янiна дзеля Хросту – сведчыць аб Хрысце сваiм жыццём, верай, надзеяй i любоў’ю, якiя ён мае. У першым нумары змешчана казанне арцыбiскупа Паоло Пеццы на Вялiкдзень. На старонках выдання магчыма будзе пазнаёмiцца таксама i з энцыклiкай Бенедыкта XVI° “Spe salvi” i з нядаўна надрукаваным на рускай мове перакладам “Кананiчнага права”. Святар Сяргей Цiмашоў разважае аб хрысцiянскiм шлюбе. Гiсторык Аляксей Юдзiн паведамляе аб дзейнасцi расейскiх каталiцкiх цэнтраў на Захадзе. У нумары згаданага выдання ёсць i iнфармацыя аб Багародзiчным цэнтры ў Баварыi.
У сведчаннi нашай веры ўдзельнiчаюць i сродкi масавай iнфармацыi. Мiсiю, якую мела на працягу шматлiкiх гадоў газета “Свет Евангелiя” цяпер будзе працягваць новае выданне. Неабходна адзначыць ролю а.Бернардо Антанiнi, якi шмат зрабiў для стварэння каталiцкiх дыяцэзiяльных выданняў у Маскве напачатку 1990-х гадоў.
Плануецца, што ў хуткiм часе пачне дзейнiчаць каталiцкая iнфармацыйная служба Расii.








All the contents on this site are copyrighted ©.