2008-05-03 12:34:41

Святая Сталіца з'яўляецца стваральнікам новай Акадэміі: гуманітарных і грамадскіх навук.Навукоўцы свецкіх і каталіцкіх ВНУ і НДУ увайшлі ў склад новастворанай Акадэміі.


120 прадстаўнікоў розных галін філасофскай, літаратурнай, тэалагічнай, мастацкай і іншых гуманітарных навук будуць разам працаваць на карысць развіцця перспектыўных росшукаў сучаснага руху грамадстваў у гісторыі Божага свету. Прэзідэнтам Акадэміі прызначаны прафесар Гаспаре Мура, доктар філасофіі Папскіх універсітэтаў Урбаніянум і Латэранскага. Раней ён узначальваў Вышэйшы Інстытут даследванняў атэізму, рэлігіі і культур у Рыме. Новая арганізацыя уваходзіць ў склад падпарадкаваных адзінак Папскай Рады па справах культуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.