Як даводзіць статыстычнае даследванне амерыканскай інфармацыйнай групы "Jane", самай
стабільнай краінай свету з'яўляецца Ватыкан. Ён узяў 99 балаў па 100-бальнай шкале.
Крыху меньш у Швецыі, за імі - Люксембурга, Монака, Гібралтара,Сан-Маріна, потым з
адрывам Ліхтэнштэйна, Велікабрытаніі, Галандыі і Ірландыі. У апошняй дзясятцы аказаліся
: сектар Газа, Ярданія, Самалі, судан, Афганістан, Бераг Слановай Касці, яшчэ горшым
лічаць даследчыкі становішча стабільнасці ў гаіці, Зімбабве, Чадзе,,Заіры і Цэнтральна-Афрыканскай
Рэспубліцы. Усяго разглядаліся 235 краін свету. Як ні падаецца дзіўным, у спісы нестабільных
дзяржаў няма Іраку. Аўтары падкрэсліваюць, што, нягледзячы на цяперашняе насілле,
урад у краіне адносна стабільны, ён кантралюе большую частку тэрыторыі і ў будучым
каріна мае добрыя гаспадарчыя перспектывы. Гэтага нельга сказаць пра Афганістан.
Урад не катралюе сітуацыю і большую частку тэрыторый. Эканоміка залежыць на палову
ад гандлю опіюмам, у краіне знаходзіцца 40-тысячны замежны вайсковы кантынгент. Усяго
даследчыкі прымянілі для вызначэння стабільнасці 24 крытэры.