2008-05-02 12:25:02

Наш беларускі праваслаўны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі паблаславіў і адобрыў мастацкі праект мюзікла "Прарок", аўтарам якога з'яўляецца папулярны артыст Ілля Алейнікаў, удзельнік апошнім часам гумарыстычнай тэлепраграмы "Гарадок". Народны артыст Расіі тут дэбютуе як кампазітар.


Кастынг выканаўцаў і пастаноўка спектакля праходзіла ў Беларусі. Сцэнары напісаў засл. артыст Расіі Мікалай Дускін, сябр Алейнікава. Мітрапаліт Філарэт, прачытаўшы яго, сказаў, што хаця твор свецкі, але пранікнуты хрысціянскім духам.Гэта трагікамедыя. гісторыя аб перанараджэнні, аб пошуку Бога . Алейнікаў і Дускін, пачынаючы з жарту, прыйшлі да выніку, што напісалі нешта вельмі важнае для свайго жыцця "Мы абодва ўжо ў такім узросце,- расказваюць яны журналістам, - калі духоўнасць выходзіць на першае месца". Таму, атрымаўшы сапраўдную творчую асалоду, усвядомілі яе. як зварот да Творцы. Вось чаму вырашылі звярнуцца па блаславентва да Мітрапаліта Філарэта - духоўнага айца. Мюзікл -
Гэта як бы прытча аб сучаснасці і нават будучыні. Галоўны герой п'есы - сляпы стары (яго ролю выконвае сам аўтар сцэнарыя Дускін) вырашае перад смерцю спавядацца і даведацца аб загробным жыцці. Сляпец патрапляе на звалку, дзе злосны цынік, галавар бамжоў(яго выконвае Алейнікаў) прыкідваецца прарокам. Як героі славутай п'есы Горкага "На дне" , героі новага мюзікла - людзі, якія не ўдзельнічаюць у капіталізме.Але й на ,дзе звалцы жывуць бамжы - пануе той самы "капіталізм", - для абвернутых. Галоўны з іх вяшчае з "трону" - з каўша экскаватара - на забаву ўсім. Аднак нечакана споведзь старога аб сваім грэшным жыцці кранае душы абвергнутых сучаснага грамадства, нават і самога д'ябальскі фальшывага "прарока."







All the contents on this site are copyrighted ©.