2008-04-30 14:30:21

Ватыкан да буддыстаў: супрацоўнічайма на ніве экалёгіі
Патрэба супрацоўніцтва паміж католікамі і буддыстамі ў турбоце пра натуральнае асяроддзе чалавека - гэта тэма пасланьня кардынала Торана з нагоды галоўнага сьвята буддыстаў—Вэсак. У дні першай травенскай поўні месяца яны ўшаноўваюць памятку народзін, сьмерці і асьвячэньня Будды.



Старшыня Папскае Рады да спраў Міэрэлігійнага Дыялогу падкрэсьлівае, што ад многіх гадоў пасьлядоўнікі абедзьвюх рэлігій ўтрымліваюць добрыя адносіны. У спасланьні да Году Зямлі, які абвясьціла ААН кардынал Торан зьвярнуў увагу на праблемы натуральнага асяроддзя чалавека. Гэта асяроддзе было даручана чалавеку, каб зьберагаў яго і ў адказны спосаб турбаваўся, кіруючыся крытэрыям дабра ўсіх. Хрысьціянства і буддызм заўсёды стаялі на стражы пашаны праўды, навучаючы, што мы усе павінны карыстацца пладамі Зямлі. Толькі цераз глыбокія роздумы над адносінамі паміж Стварыцелем, чалавекам ды стварэньнем можна будзе прадухіліць, каб экалагічных пытаньняў не перакручвала індывідуальная прагнасьць ці партыкулярныя інтарэсы- заўважыў кардынал Торан. Старшыня Папскае Рады да Спраў Міжрэлігійнага Дыялогу ў пасланьні да буддыстаў указаў магчымасьці практычнага супрацоўніцтва паміж хрысьціянамі і буддыстамі на ніве экалогіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.