2008-04-30 14:13:54

Арцыбіскуп Евангелісцка-лютэранскай Царквы Эстоніі Андрэс Пыдр папракнуў сваіх вернікаў у заўзятым прыхіленні перад уладаю грошай.


Галава лютаранаў, аднак, заўважае, што тыя нямногія, якія ўжо наталіліся грашыма, зразумелі, што не тут трэба шукаць шчасце і супакой душы. Наогул, пастыр прыклікае ўсіх эстонцаў спыніцца і азірнуцца. Мінімум даброў маюць усе эстонцы. Неабходнае ўжо маецца, дык далей наступае перыяд маральных выбараў. Рэалістычна думаючы, арцыбіскуп выказвае думку, што для большасці павінна прайсці яшчэ шмат часу, каб забыцца на стамленне бядотай, а потым і на стамленне дзеля гону за грашыма. Забываючы сабе і свае прынцыпы, адмаўляючыся практычна ад жыцця і радасці, многія страчваюць самае галоўнае, тое,дзеля чаго бягуць уваслед за багаццем. "Настаў ужо час, - лічыць Экселенцыя, -калі можна пачынаць разумець, што шчасце - не ў грошах; яго немагчыма купіць". Арцыбіскуп аптымістычна глядзіць на свой народ і лічыць, што ў Эстоніі няма негатыўных адносінаў да хрысціянства, што дае надзею на лепшыя часы ў хуткім будучым.







All the contents on this site are copyrighted ©.