2008-04-25 11:45:00

Мексiканскiя бiскупы заклапочаны праблемай наркотыкаў.


Бiскупы Мексiкi пад час пленарнай асамблеi вырашылi распаўсюдзiць пасланне, у якiм гаворыцца аб iх заклапочанасцi гандлям наркотыкамi, што з’яўляецца вельмi небяспечным, як i напады на жыццё, на сям’ю i спадчыну чалавечай культуры.
Акрамя таго, у сваiм пасланнi мексiканскiя бiскупы заклiкаюць вернiкаў захоўваць надзею ў Бога. Бiскупы разважаюць таксама над iснаваннем пастыраў, якiя ёсць вынiкам “асабiстага i пастырскага навярнення”, якое павiнна спрыяць “пошуку аднаўлення i новай арганiзацыi структураў i пастырскiх метадаў, каб на сёняшнi момант засяродзiцца на хрысцiянскiх асновах”.
Бiскупы Мексiкi звярнулi ўвагу i на сёняшнiя праблемы сваёй краiны значаючы, што ў ёй iснуе шмат праблем, якiя не могуць быць вырашыны “без Божай Любовi на карысць жыцця i мiра”.
Мексiканскiя ерархi разумеюць, што iх мэтай з’яўляецца мiсiянарская эвангелiзацыйная дзейнасць на карысць iхняй Бацькаўшчыны.
Акрамя таго, яны выказалi сваё жаданне, каб мексiканцы здолiлi на самой справе спаткацца з Хрыстом, “Якi дапаможа нам пераўтварыць нашу трагiчную рэчаiснасць у жаданне любовi i збаўлення”.
На прыканцы свайго паслання мексiканскiя бiскупы зазначаёць, што “не ўсё згублена, бо усе мы, у якасцi вернiкаў, разам з Уваскрослым Панам, з’яўляемся моцным дрэвам, каранi якога могуць вытрымаць любыя вятры. Заўсёды застаецца надзея на тое, што Бог быў i застанецца быць з усiмi, што ствараюць нашу гiсторыю. Таму мы павiнны знайсцi спосаб, каб звярнуць Яму адпаведнае месца ў нашыц сэрцах, у нашых семьях i ў нашых суполках”, - падкрэслiлi бiскупы.







All the contents on this site are copyrighted ©.