2008-04-25 11:48:27

Ватыкан: канцэрт у гадавіну Пантыфікату


Бэнэдыкт 16 выслухаў 24-га красавіка, ў Аўлі Папы Паўла 6-га канцэрт, які яму зарганізаваў з нагоды трэцяе гадавіны пачатку Пантыфікату Прэзыдэнт Італіі. Кіраўнік Італіі, ў сваёй прамове выказаў поўную падтрымку для словаў, якія Папа Бэнэдыкт 16 сказаў нядаўна на форуме ААН, дзе была гаворка аб правах чалавека як аб выяўленьні справядлівасьці і павышэньня чалавечае асобы. Зазначыў, што юбілей Папы жадае ўшанаваць музыкаю, таму што яна здольная выказаць глыбокую рэлігійнасьць.
Дзякуючы за канцэрт Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу на духоўныя вартасьці музыкі, якая ўзносіць у сэрца надзею. Дадаў, што мастацкая спадчына зможа дапамагчы маладым пакаленьням у пабудове сьвета больш справядлівага. Зьвярнуў увагу на значэньне выхаваньня адносна прыняцьця прыгажосьці. “Мастацтва ў сваіх разнародных формах падносіць душу і накіроўвае яе на пабудову грамадзтва адкрытага на ідэал духа”- падкрэсьліў Папа.
Сярод амаль 7-мі тысячы слухачоў быў таксама брат Папы, пралат Гэорг Ратцынгэр








All the contents on this site are copyrighted ©.