2008-04-24 12:28:46

Мітрапаліт Кандрусевіч віншуе праваслаўных з Пасхаю


З нагоды свята Пасхі Хрыстовай ад імя духавенства і вернікаў Каталіцкага Касцёла на Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі скіраваў віншаванні Патрыярху Маскоўскаму і Усяе Русі Алексію ІІ, Патрыяршаму Экзарху Усяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, епіскапам Рускай Праваслаўнай Царквы.
У сваім лісце да Алексія ІІ Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Патрыярха «са светлай і збаўчай урачыстасцю Уваскрэсення Госпада» традыцыйным воклічам: «Хрыстос уваскрос!».


«Няхай Уваскрослы Госпад праз Вашае самаадданае служэнне Царкве Хрыстовай умацуе на нашай зямлі найвялікшы дар Бога, якім з’яўляецца жыццё (...)», — пажадаў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.