2008-04-24 12:32:32

Друя: малітоўная сустрэча моладзі


З 19 па 20 красавіка 2008 г. у Друі (Віцебская дыяцэзія) адбылося малітоўнае чуванне моладзі, удзельнікі якога разважалі над прыпавесцю са Святога Пісання пра малітву фарысея і мытніка (гл. Лк 18, 9-14). Гэта было першае чуванне з запланаванага цыклу малітоўных сустрэчаў моладзі пад агульнай назвай «Школа малітвы».
Акрамя фармацыйнай часткі сустрэчы, якая ўключала ў сябе канферэнцыі, працу ў групах, чуванне мела таксама багатую малітоўную праграму. Засяродзіцца і суцішыцца дапамагала ружанцовая малітва і набажэнствы ў духу Тэзэ. Падчас малітоўнага чування адбылося таксама набажэнства «Шляху Святла», якое праходзіла па вуліцах Друі. Адным з пунктаў праграмы стала пастаноўка, падрыхтаваная моладдзю. Завяршыла чуванне супольная Эўхарыстыя.


У першым чуванні, якое распачало цыкл «Школа малітвы», бралі ўдзел 80 чалавек амаль з 20-ці парафій Віцебскай дыяцэзіі.


Сустрэча моладзі была арганізавана айцамі сальватарыянамі і сёстрамі эўхарысткамі з браслаўскай парафіі, а таксама дзякуючы сардэчнай гасціннасці айцоў марыянаў, якія працуюць у Друі.








All the contents on this site are copyrighted ©.