2008-04-23 13:54:52

У свеце каментуюць вынiкi вiзiту Папы ў ЗША.


Падарожжа Свяцейшага Айца ў ЗША мела вельмi вялiкi рэзананс у свеце. Ёсць меркаванне, што вiзiт Папы i яго спатканне з амерыканцамi ёсць умацаваеннем веры Царквы ў Амерыцы. У сваёй прамове ў ААН Папа, фактычна, звярнуўся да ўсяго чалавецтва з вельмi важнай думкай, у якой зноў падтрымаў неабходнасць абароны праў чалавека. Як зазначыў кiраўнiк сродкаў масавай iнфармацыi Ватыкана, айцец-езуiт Федерыко Ламбардзi, гэта было сяброўскiм спатканнем, якое прайшло ў атмасферы павагi i прызнання станоўчых рысаў амерыканцаў i ўсяго чалавецтва. “У вынiку гэтага вiзiта, - працягнуў сваю думку а.Ламбардзi, - Каталiцкая Царква Амерыкi можа з верай крочыць у будучыню, нягледзячы на апошнiя складаныя гады, разумеючы грахi, якiя былi зроблены. Але ж будучыня дае нам надзею, i ў гэтым ёсць амерыканскае натхненне i зноў атрыманая адказнасць, што дае магчымасць Царкве ўнесцi свой уклад у грамадства Амерыкi”. Таксама вельмi прыемны момант спаткання з моладдзю, якое адбылося ў суботу пасля абеда, паказаў, што ў гэтай Царквы ёсць будучыня.
У сувязi з наведваннем Бенедыктам XVI° ААН айцец Ламбардзi таксама зазначыў, што ён меў асаблiвы характар, з улiкам спатканняў з амерыканцамi i амерыканскай Царквой, але ён даў Папе магчымасць звярнуцца да ўсяго чалавецтва. Гэта быў вельмi важны i глыбокi зварот, якi накiраваны на падтрымку асноў праў чалавека, годнасцi чалавечай асобы, i пабудове будучынi на надзейнай аснове”.







All the contents on this site are copyrighted ©.